Месячнік бяспекі дарожнага руху сярод пажылых грамадзян праводзіцца з 8 лістапада па 8 снежня 2023 года
16.11.2023Яго мэта - папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў сярод грамадзян старэйшага пакалення.
З надыходам асенне-зімовага перыяду значна памяншаецца светлавы дзень. Для аператыўнага рэагавання аўтамабілістаў на дарогах маюць значэнне і ўмовы надвор'я. У гэту пару года выкарыстанне святлоадбівальных элементаў зноў становіцца актуальным.
Кожны пешаход у цёмны час сутак павінен быць пазначаны флікерамі незалежна ад таго, рухаецца ён па краі праезнай часткі або ў гарадской мяжы. Пажылыя грамадзяне знаходзяцца ў асаблівай зоне рызыкі па прычыне зніжэння ўвагі, пагаршэння зроку і слыху, запаволенай рэакцыі на крыніцу небяспекі.
У рамках месячніка бяспекі дарожнага руху сярод пажылых грамадзян спецыялісты ТЦСАН раздаюць святлоадбівальныя элементы грамадзянам пажылога ўзросту і праводзяць інфармацыйна-тлумачальную работу па бяспечным удзеле ў дарожным руху.