«Букет здароўя» - і карысць, і задавальненне!

10.11.2023

З гэтым сцвярджэннем згодныя ўдзельнікі майстар-класа па вырабе букетаў з гародніны і садавіны, які прайшоў у аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

Восень шчодра дзеліцца з намі не толькі яркімі фарбамі, але і багаццем вітамінаў. Беражліва выгадаваныя на прысядзібных участках, карысныя садавіна і гародніна на гэты раз з'явіліся прадметам творчай фантазіі аматараў цікавага вольнага часу.

Удзельніцы крэатыўнага модуля даказалі, што прыгожыя кампазіцыі з плодаагародніннай прадукцыі, упрыгожаныя сезоннымі кветкамі, стануць выдатным падарункам да любога свята!

Падпішыцеся на нашы навіны