Уключай энергаэфектыўнасць!

10.11.2023

З 8 па 11 лістапада 2023 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь - энергаэфектыўная краіна» пад дэвізам «Уключай энергаэфектыўнасць!», прымеркаваную да Міжнароднага Дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.

У рамках гэтай акцыі для падапечных аддзяленняў забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН была арганізавана сустрэча з начальнікам Уздзенскага ўчастка «Энергазбыт» Андрэем Аксёнчыкам.

Удзельнікі сустрэчы даведаліся аб магчымых спосабах эканоміі электраэнергіі ў паўсядзённым жыцці, аб неабходнасці выпрацоўкі энергазберагальных звычак у побыце і аб значнасці такіх дзеянняў.

- Эфектыўнае выкарыстанне ў побыце энергарэсурсаў, магчымыя спосабы і метады іх эканоміі - значная мера ў паляпшэнні дабрабыту кожнай сям'і і эканамічнага росту краіны ў цэлым! - падсумаваў сустрэчу Андрэй Аксёнчык.

Падпішыцеся на нашы навіны