Удзельнікі сацыяльнага праекта «Школа кулінараў» адточваюць сваё майстэрства на «смачных» занятках

10.11.2023

Галоўная мэта праекта, які дзейнічае ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, - фарміраванне сацыяльна-бытавых навыкаў і ўменняў у грамадзян з інваліднасцю, стварэнне ўмоў для паспяховай сацыялізацыі і самастойнай жыццядзейнасці.

Хлопцы вучацца не толькі гатаваць, але і асвойваюць навыкі карыстання бытавой тэхнікай, вучацца прыгожа сервіраваць стол, правільна карыстацца сталовымі прыборамі, падбіраць неабходныя для прыгатавання страў прадукты, умела іх спалучаць.

На адным з заняткаў удзельнікі праекта выпрабавалі новую тэхніку для кухні - вафельніцу-бутэрбродніцу, з дапамогай якой прыгатавалі сапраўдныя венскія вафлі і сытныя гарачыя бутэрброды. Яны самастойна знайшлі прыдатныя рэцэпты, склалі спіс прадуктаў, купілі ў краме ўсё неабходнае і, задаволеныя сваімі поспехамі ў гэтых пытаннях, прыняліся за самае цікавае – прыгатаванне смачных страў.

Падпішыцеся на нашы навіны