Удзельнікі валанцёрскага праекта «Пасадзім лес» аказалі пасільную дапамогу Уздзенскаму лясгасу

03.11.2023

Падапечныя тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прынялі ўдзел у чарговай валанцёрскай экалагічнай акцыі. На адным з участкаў уздзенскага лясніцтва яны апрацоўвалі рэпелентам лясныя культуры ад пашкоджанняў дзікімі жывёламі.

Падобныя мерапрыемствы спрыяюць не толькі фарміраванню экалагічнай культуры, беражлівых і дзейсных адносін да прыроды, але і актыўнай жыццёвай пазіцыі ўдзельнікаў праекта.

У якасці падзякі за праведзеную працу супрацоўнікі лясгаса пачаставалі валанцёраў наварыстай кашай і травяной гарбатай з мёдам.

Падпішыцеся на нашы навіны