
Азбука фінансаў
23.10.2023У рамках дзейнасці «Школы бяспекі» ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прайшоў урок фінансавай граматнасці «Азбука фінансаў» са спецыялістам ААТ «Белаграпрамбанк» г. Узда.
Спецыяліст банка падзялілася з удзельнікамі сустрэчы навыкамі карыстання сістэмамі «Інтэрнэт-банкінг» і «М–банкінг», а таксама расказалі аб новых цікавых і даступных прадуктах банка для грамадзян пажылога ўзросту. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанню бяспекі пры выкарыстанні банкаўскіх карт, супрацьдзеянні ашуканскім схемам у сетцы Інтэрнэт.
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6542-azbuka-finansov.html#sigProIdf5a50307ef