Штогод з 15 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць месячнік «Чалавек з белым кіем»

20.10.2023

Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў рамках месячніка, закліканы прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці, а таксама органаў мясцовай выканаўчай улады да неабходнасці вырашэння сацыяльных праблем людзей з інваліднасцю па зроку, абароны іх правоў і інтарэсаў, павышэння якасці жыцця невідушчых і людзей са слабым зрокам.

Спецыялісты аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН правялі для педагогаў Уздзенскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і работнікаў Уздзенскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея занятак-трэнінг «Навучанне прастораваму арыентаванню з зачыненымі вачыма».

Прадстаўнік ГА «БелТІЗ» Махнач А.В. пазнаёміла ўдзельнікаў з правіламі бяспечнага суправаджэння інвалідаў з парушэннямі зроку. Кожны з прысутных выканаў заданні ў 5 лакацыях з заплюшчанымі вачыма, у тым ліку з выкарыстаннем белай кія.

Падчас заняткаў удзельнікі задавалі цікавячыя пытанні і атрымалі кампетэнтныя адказы.

Падпішыцеся на нашы навіны