
Напярэдадні Дня бацькі ў Мар'інай Горцы праходзіць патрыятычны форум бацькоў і дзяцей «Нам пашчасціла нарадзіцца ў Беларусі»
20.10.2023На форум запрошаны бацькі з усіх рэгіёнаў Мінскай вобласці разам са сваімі сынамі.
Ганаровымі ўдзельнікамі мерапрыемства ад Уздзенскага раёна сталі Антоненка Дзмітрый Уладзіміравіч і яго сын Яўген, навучэнец 9 класа Уздзенскай раённай гімназіі.
Удзельнікі форуму наведалі выставу «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Пухавіцкага раёна», усклалі кветкі на Алеі воінскай Славы. Для іх арганізавана наведванне вайсковай часткі, выставы баявой зброі, наведванне музея гісторыі і баявой славы, а таксама канцэртная праграма.