
У рамках месячніка «Чалавек з белым кіем» у ТЦСАН прайшоў навучальны семінар і сустрэча з членамі раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ»
20.10.2023Удзельнікамі семінара сталі прадстаўнікі служб і арганізацый, якія аказваюць паслугі па забеспячэнні жыццядзейнасці насельніцтва.
Старшыня Мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» Сянько Святлана Анатольеўна азнаёміла прысутных з правіламі камунікацыі з інвалідамі па зроку, на практыцы прадэманстравала асноўныя моманты пры аказанні сітуацыйнай дапамогі невідушчым і людзям са слабым зрокам пры звароце ў арганізацыю па пэўныя паслугі, прапанавала для прагляду некалькі навучальных відэаролікаў, адказала на пытанні.
Пазней Святлана Анатольеўна правяла сустрэчу з членамі раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ», праінфармавала іх аб асноўных зменах у заканадаўстве, якія тычацца правоў і гарантый грамадзян з інваліднасцю, азнаёміла з дзейнасцю грамадскай арганізацыі, распавяла аб тэхнічных сродках сацыяльнай рэабілітацыі. Сустрэча завяршылася невялікай канцэртнай праграмай і чаяваннем.