У промнях бацькоўскай любові!

19.10.2023

Святочны канцэрт, прысвечаны Тыдню бацькоўскай любові, прайшоў у аддзяленнях забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН.

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі:

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Іванаўна Ніжэвіч;

старшыня Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Анатольевіч Пятровіч;

памочнік дэпутата Вера Вячаславаўна Лукашэвіч;

дырэктар ТЦСАН Уздзенскага раёна Наталля Аляксандраўна Жук;

першы сакратар Уздзенскага РК ГА «БРСМ» Аляксандр Дзмітрыевіч Берлінскі.

Удзельнікі мерапрыемства на працягу ўсяго канцэрта дарылі не толькі добрыя словы і ўсмешкі сваім бацькам і прысутным, але і чыталі кранальныя вершы, выконвалі песні аб бацькоўскай любові.

Не абышлося ў гэты дзень і без падарункаў ад раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» і саюза моладзі.

Падпішыцеся на нашы навіны