Чарговую акцыю прыгажосці правялі для дзяцей з інваліднасцю валанцёры-цырульнікі

19.10.2023

Тыдзень бацькоўскай любові поўны цікавых мерапрыемстваў і прыемных сюрпрызаў.

Вось і ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў у рамках сацыяльнага праекта «Горад прыгажосці» прайшла дабрачынная акцыя па аказанні бясплатных цырульнiцкiх паслуг.

Хлопцы засталіся задаволеныя аказанымі паслугамі і ўвагай, цёпла падзякаваўшы валанцёрам УА «Уздзенскі дзяржаўны каледж» за клопат і добры настрой.

Падпішыцеся на нашы навіны