Майстар-клас «Паштоўка для мамы» прайшоў у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў
13.10.202314 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень маці. Дзеці з інваліднасцю, якія наведваюць тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, штогод на гуртковых занятках вырабляюць сваімі рукамі мілыя падаруначкі для сваіх любімых мам.
У гэты раз спецыялісты аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў арганізавалі для падапечных майстар-клас па вырабе віншавальных паштовак у незвычайнай тэхніцы з выкарыстаннем лісця розных дрэў.
Творчая праца захапіла рабят, а вынік сумеснай дзейнасці вельмі парадаваў. Прыгожыя паштоўкі для самых блізкіх і любімых гатовы!
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6521-master-klass-otkrytka-dlya-mamy-proshel-v-otdelenii-sotsialnoj-reabilitatsii-abilitatsii-invalidov.html#sigProId536e2d1eb7