Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын уручыў шматдзетным маці Мінскай вобласці ордэн Маці
12.10.2023Кіраўнік дзяржавы 2 кастрычніка падпісаў Указ аб узнагароджанні ордэнам Маці. За нараджэнне і выхаванне пецярых і больш дзяцей яго ўдастоены 227 жыхарак усіх абласцей краіны.
Урачыстая цырымонія ўручэння высокай дзяржаўнай узнагароды прадстаўніцам Мінскай вобласці адбылася сёння ў Палацы Рэспублікі. Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын уручыў ордэн Маці 18 шматдзетным маці з 9 раёнаў вобласці. Сярод іх - Алена Шаталава, жыхарка аграгарадка Зяньковічы Уздзенскага раёна. У сям'і Шаталавых падрастаюць пяцёра дзяцей - сыны Сяргей, Даніла, Стас, падгадаваны Максім і дачушка Мілана.
- Прыемна, што мацярынства цэніцца на дзяржаўным узроўні, - прызнаецца Алена. - Ордэн Маці для мяне - вельмі вялікая ўзнагарода. Дзякуй, што нас так падтрымліваюць.
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6512-predsedatel-minoblispolkoma-aleksandr-turchin-vruchil-mnogodetnym-materyam-minskoj-oblasti-orden-materi.html#sigProId546eb9584c