Час добрых спраў

10.10.2023

20 маладых саджанцаў кіпарысавіка і ядлоўца скальнага ўпрыгожылі тэрыторыю аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі ДУ «ТЦСАН Уздзенскага раёна».

Пасадачны матэрыял для азелянення адкрытай спартыўнай пляцоўкі ў якасці бязвыплатнай спонсарскай дапамогі прадастаўлены ДЛГУ «Уздзенскі лясгас».

«У жыцці кожнага бываюць моманты, калі хочацца выказаць вялікую ўдзячнасць, - адзначае дырэктар цэнтра Н.А.Жук. - Слова «падзяка» кажа само за сябе: карысць дарыць. Мы, у сваю чаргу, вельмі ўдзячныя выдатным, спагадным, разумеючым людзям, якія не застаюцца ўбаку і прымаюць актыўны ўдзел у жыцці нашай установы. У жыцці нашых падапечных.»

Падпішыцеся на нашы навіны