Урачыстае адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Брыз»

05.10.2023

Спецыялісты і падапечныя аддзяленняў забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці фізкультурна-аздараўленчага комплексу "Брыз"

Адкрыццё такога значнага для нашага горада сацыяльнага аб'екта стала сапраўдным святам для ўсіх уздзенцаў.

Губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын адзначыў, што адкрыццё новага спартыўнага аб'екта ў Год гістарычнай памяці вельмі сімвалічна, гэта адкрывае вялікія магчымасці як у плане падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву, так і для прапаганды здаровага ладу жыцця, умацавання здароўя насельніцтва Уздзеншчыны.

Пасля цырымоніі адкрыцця Аляксандр Турчын пагутарыў з падапечнымі ТЦСАН, даведаўся іх меркаванне і перавагі ў плане фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці.

Падпішыцеся на нашы навіны