Святочнае мерапрыемства «Пакуль жывуць бацькі на свеце, мы з вамі маленькія дзеці», прымеркаванае да святкавання Дня пажылых людзей, прайшло ва Уздзенскім РДК
02.10.2023Да гасцей з урачыстай прамовай звярнуліся намеснік старшыні Уздзенскага райвыканкама Жандармава А.А., старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Лычкоўская Т.I., старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Салавей А.В.
Работнікі раённага Дома культуры і салісты хору ветэранаў радавалі гледачоў канцэртнымі нумарамі.
Свае музычныя падарункі і добры настрой дарылі і падапечныя аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН.
У рамках мерапрыемства адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу «Ветэранскі падворак-2023». Дыпломам II ступені ўзнагароджана падапечная аддзялення Алена Дрэка.
З Днём пажылых людзей! Заўсёды будзьце маладыя душой і не падайце духам! Здароўя вам, сіл і бадзёрасці духу!
