Абласны баль для людзей элегантнага ўзросту ўпершыню прайшоў у Нясвіжскім замку

02.10.2023

29 верасня больш за 50 грамадзян пажылога ўзросту з усіх рэгіёнаў Мінскай вобласці прынялі ўдзел у абласным балі ў г.Нясвіж. Сярод удзельнікаў і прадстаўнікі Уздзеншчыны - Грэк Уладзімір Уладзіміравіч і Міронава Галіна Купрыянаўна.

Танцуючыя пары паказалі сваё майстэрства ў выкананні танца падзеспань, атрымлівалі асалоду ад мастацтва паланэза, гледзячы на прафесійных артыстаў, удзельнічалі ў танцавальных майстар-класах, а ў перапынках паміж танцамі іх чакалі традыцыйныя бальныя забавы – шарады і фанты.

Сярод танцуючых была і Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч.

У завяршэнні балю ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі, а пазней сабраліся за святочным сталом і працягнулі зносіны ў прыемнай атмасферы.

Падпішыцеся на нашы навіны