Спартыўныя спаборніцтвы сярод грамадзян пажылога ўзросту «Актыўнае даўгалецце – 2023» прайшлі ў лёгкаатлетычным манежы БДУФК
02.10.2023У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць», прымеркаванай да Дня пажылых людзей, адбыліся спартыўныя спаборніцтвы, у якіх прынялі ўдзел грамадзяне ад 50 гадоў і старэй.
Падтрымала спартсменаў намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марына Арцёменка.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел самыя спартыўныя і самыя актыўныя наведвальнікі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Галіна Кароль, Тамара Трухан і Галіна Адамовіч!
Здаровы лад жыцця - шлях да актыўнага даўгалецця!