Навыкі камунікацыі з інвалідамі розных катэгорый. Аказанне сітуацыйнай дапамогі

29.09.2023

Такой тэме быў прысвечаны навучальны семінар, які правялі спецыялісты органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне для супрацоўнікаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзяржынскім раёне ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Уздзенскім раёне.

Пытанні, якія былі разгледжаны на семінары, датычыліся аказання дапамогі інвалідам у пераадоленні бар'ераў, забеспячэння ім роўных з іншымі грамадзянамі магчымасцей для рэалізацыі правоў і свабод, рознабаковага ўдзелу ў жыцці грамадства, сацыяльнай інтэграцыі, а таксама атрымання неабходных паслуг для павышэння ўзроўню і якасці жыцця.

Падпішыцеся на нашы навіны