Сёння дадзены старт Рэспубліканскаму марафону па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця», прымеркаванаму да Дня пажылога чалавека
28.09.2023Да яго далучыўся і Уздзенскі раён.
Пажылыя грамадзяне, якія наведваюць тэрытарыяльны цэнтр, члены раённай арганізацыі ветэранаў, прадстаўнікі Савета пажылых грамадзян, «сярэбраныя» валанцёры, ветэраны адукацыі і сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва, грамадзяне з інваліднасцю і проста аматары скандынаўскай хады сабраліся на адкрытай спартыўнай пляцоўцы на бульвары Дзяржынскага, каб разам прайсці маршрут здароўя і даўгалецця.
Ёсць сёння і «навічкі», якія пад кіраўніцтвам інструктараў раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра зрабілі свае першыя крокі са скандынаўскімі палкамі.
Адна з удзельніц марафону прыйшла на мерапрыемствы з прыпеўкамі аб скандынаўскай хадзе:
Левой! Правой! Левой! Правой!
Пригласили нас сюда.
Серебряные волонтеры и конечно,
Скандинавская ходьба!
Nordic Walking, Nordic Walking
Что за чудо из чудес?
Берешь палки и подругу
И шагаешь дружно в лес.
Мимо нашего ТЦСОНа
Я без палок не хожу -
Им ходьба давно знакома,
С ней и я теперь дружу.
Как поманит холодильник,
Я за палочки берусь.
Выхожу скорей из дома –
Вокруг города пройдусь!
Аказваецца, скандынаўская хада не толькі ўмацоўвае фізічны стан чалавека, але і натхняе на творчасць!!!