«Срэбны» ўзрост не для гвалту!

27.09.2023

З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем гвалту ў дачыненні да пажылых людзей, сумесна пражываючых з асобамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, у перыяд з 18 верасня па 2 кастрычніка праводзіцца міжведамасная прафілактычная акцыя «Старасць не для гвалту».

У рамках акцыі супрацоўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра арганізаваны шэраг мерапрыемстваў:

  • 26 верасня ў аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту адбылася сустрэча з урачом-псіхатэрапеўтам і ўрачом-гінеколагам Уздзенскай ЦРБ. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі, што такое хатні гвалт, яго віды і наступствы жорсткага абыходжання ў адносінах да пажылых людзей. Спецыялісты ўстановы аховы здароўя растлумачылі пажылым грамадзянам, куды можна звярнуцца ў сітуацыі дамашняга гвалту або праінфармаваць аб вядомым факце жорсткага абыходжання з пажылымі грамадзянамі
  • 27 верасня старшы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС правяла для сацыяльных работнікаў навучальны семінар «Алгарытм арганізацыі дзейнасці пры аказанні дапамогі грамадзянам пажылога ўзросту ў сітуацыі хатняга гвалту», засяродзіўшы ўвагу прысутных на наступных пытаннях:

- як распазнаць факт гвалту ў дачыненні да пажылога чалавека;

- куды звярнуцца па дапамогу;

- меры адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці для асоб, якія дапускаюць хатні гвалт;

- прафілактыка супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да пажылых грамадзян.

Усім удзельнікам прафілактычных мерапрыемстваў раздадзены інфармацыйныя буклеты з указаннем кантактных дадзеных спецыялістаў, якія аказваюць дапамогу пацярпелым ад хатняга гвалту.

Падпішыцеся на нашы навіны