У Дзень турызму грамадзяне з інваліднасцю прайшлі па экалагічных сцежках роднага краю

27.09.2023

Дзень турызму - свята ўсіх, хто хоць раз адчуў сябе ў ролі вандроўцы, Выбіраючыся ў лес або ў поле, на бераг рэчкі, падарожнічаючы па роднай беларускай зямлі і за яе межамі.

У рамках Года міру і стварэння і святкавання сусветнага Дня турызму для падапечных аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў сумесна з раённым фізкультурна-аздараўленчым цэнтрам арганізаваны паход «Экалагічнымі сцежкамі роднага краю».

Першым пунктам стала наведванне каменя з памятнай таблічкай «У памяць пра вязняў Уздзенскага гета», дзе ўдзельнікі паходу даведаліся пра гісторыю дадзенага месца. Далей маршрут ляжаў на Уздзенскі вадаём. Тут інструктар-метадыст ФАКа правяла для рабят занятак па аздараўленчай гімнастыцы.

Смачным завяршэннем мерапрыемства стала чаяванне на свежым паветры.

Падпішыцеся на нашы навіны