Беларускі бургер - дранбургер - па аўтарскім рэцэпце прыгатавалі ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН
22.09.2023Восень шчодрая сваімі дарамі, і ўжо сёння ў засеках кожнай беларускай сям'і – бульба - наш нацыянальны хлеб. Прыйшоў час для разнастайных і смачных бульбяных страў.
У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў прайшоў кулінарны майстар-клас па прынцыпе "роўны навучае роўнага". Валанцёр аддзялення Глябко Юлія прапанавала сваім таварышам прыгатаваць беларускі бургер - дранбургер - па сваім аўтарскім рэцэпце.
Усё неабходнае для цікавай стравы прыгатавалі разам, а затым кожны ўдзельнік майстар-класа сабраў дранбургер на свой густ.
"Такую смачную і незвычайную страву павінен пакаштаваць кожны" - падвялі вынік удзельнікі кулінарнага майстар-класа.