«Мір і адзінства - сіла народа!»

15.09.2023

Пад такой назвай на базе Уздзенскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея прайшло міжрэгіянальнае свята, прымеркаванае да Дня народнага адзінства.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел падапечныя аддзяленняў забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з Уздзенскага, Стаўбцоўскага і Слуцкага раёнаў.

Сустрэча прайшла ў форме квэст-круізу: каманды праходзілі розныя лакацыі, выконвалі цікавыя заданні, дэманстравалі свае творчыя здольнасці і веды па гісторыі Беларусі. Суправаджалі ўдзельнікаў каманды навучэнцы сярэдняй школы № 1 ім. А.С. Пушкіна - валанцёры маладзёжнага атрада «Добрыя сэрцы».

Не абышлося ў гэты дзень без музычных падарункаў ад выхаванцаў Уздзенскай дзіцячай школы мастацтваў.

Каманды раз'ехаліся з пачуццём упэўненасці, што толькі аб'яднаўшы нашы намаганні і з'яднаўшыся, мы захаваем мір і дабрабыт на нашай зямлі!

Падпішыцеся на нашы навіны