Спецыялісты і падапечныя тэрытарыяльнага цэнтра прынялі ўдзел у рэгіянальным фестывалі «Бульбяны фэст» у аграгарадку Дзешчанка

06.09.2023

Па добрай традыцыі ўдзельнікам і гасцям фестывалю была прадстаўлена выстава-продаж сувенірнай прадукцыі падапечных аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў.

Беларуская і тэкстыльная лялька, мяккія цацкі, сувеніры з нацыянальнай сімволікай, вырабы з салёнага цеста, духмяныя cашэ, садовыя фігуркі і многае іншае - выбар прадукцыі задаволіў густы самых розных пакупнікоў. З вялікім задавальненнем госці фестывалю прымалі ўдзел і ў бяспройгрышнай латарэі.

Валанцёры тэатральнай студыі «Iнклюзіў» аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту падрыхтавалі для юных удзельнікаў фестывалю тэатральную пастаноўку «Добры дзень, мілая бульба!». Павучальная гісторыя пра бульбу і карысць іншай гародніны прыйшлася «да спадобы» хлопцам.

Падпішыцеся на нашы навіны