«Жылі-былі Дзед і Баба…»

31.08.2023

З гэтых слоў пачынаюцца казкі, знаёмыя кожнаму з дзяцінства.

Лялечных герояў дзіцячых казак вырабляюць сваімі рукамі на занятках працоўнай майстэрні «Фабрыка ідэй» падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН.

Хлопцы разам з кіраўніком карпатліва працуюць над вобразам кожнай лялькі, імкнучыся зрабіць твары лялек добрымі і ветлівымі, а ўборы стылізаваць беларускім арнаментам, прадметамі побыту.

Падобная форма працы дазваляе не толькі развіваць творчыя здольнасці падапечных аддзялення, але і бліжэй пазнаёміцца з нацыянальнай культурай.

Гатовыя сувенірныя вырабы выстаўляюцца на шматлікіх кірмашах-продажах. У нашым горадзе набыць іх можна ў сувенірнай краме па адрасе: г. Узда, вул. Школьная, 2.

Падпішыцеся на нашы навіны