Зроблена на Уздзеншчыне. Брэндавыя сувеніры зараз у продажы і ў Хатыні

31.08.2023

Спецыялісты ТЦСАН прынялі ўдзел у выставе-продажы сувенірнай прадукцыі ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Аўтарамі прывабных вырабаў ручной работы з'яўляюцца падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў. Сакрэты розных рамёстваў людзі з інваліднасцю спасцігаюць на занятках у гуртку «Мы зможам усё» і ў рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні «Фабрыка ідэй» пад кіраўніцтвам Аксаны Піцько. Навыкі ўдасканальваюць, майстэрства адточваюць — і гатовыя рэчы ад фабрычных не адрозніш. Вельмі прыгожыя атрымліваюцца ў рамеснікаў тэкстыльныя сувеніры, вырабы з салёнага цеста, газетнай лазы, інтэр'ерныя цацкі.

Як распавяла спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Святлана Астравух, у асноўны асартымент сувеніраў у мемарыяльным комплексе «Хатынь» уваходзілі вельмі папулярныя цяпер, асабліва ў замежных гасцей, вырабы з нацыянальным каларытам. У першую чаргу гэта лялькі-абярэгі з джуту і мешкавіны. Не менш прывабныя іншыя тэкстыльныя цацкі ручной работы, а таксама калекцыя магнітаў і абярэгаў з салёнага цеста. Карысталіся попытам сімпатычныя сувеніры з фетру, папяровай лазы, дэкаратыўныя грыбы з цэменту, сашэ з духмянымі травой, панамкі і дзіцячыя шапачкі, многае іншае. Везлі сувеніры дадому і ўдзельнікі дабрачыннай латарэі.

Выставы-продажы - штодзённая практыка для падапечных аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі. Летась было адзінаццаць такіх мерапрыемстваў, сёлета – шэсць. Да кожнай рыхтуюцца з вялікім энтузіязмам, імкнуцца падбудавацца пад пакупніцкі попыт. Для старанных рамеснікаў аддзялення - гэта магчымасць развівацца, радаваць навакольных і быць запатрабаванымі ў грамадстве.

Падпішыцеся на нашы навіны