Чарговыя ўзнагароды ў скарбонцы дасягненняў у нашых хлопцаў з інваліднасцю

08.08.2023

4 жніўня ў Чэрвеньскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе прайшла спецыяльная міжрэгіянальная V Паралімпіяда для людзей з інваліднасцю, у якой прынялі ўдзел 8 каманд аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў Мінскай вобласці.

Нашу каманду «Чэмпіёны» прадставілі капітан каманды – Бокуць Юрый, удзельнікі – Шэмет Уладзімір, Скаварада Аляксей, Лятун Павел, Глябко Юлія, Дзюрычка Аляксандр.

Спаборніцтвы праходзілі па наступных дысцыплінах: лёгкая атлетыка, армрэстлінг, камандная эстафета, карнхол, кідок у падлогавае баскетбольнае кальцо і кольцакiд. Наша каманда ўзнагароджана дыпломам III ступені сярод васьмі каманд.

У армрэслінгу выдатны вынік прадэманстраваў Бокуць Юрый, за што ўзнагароджаны медалём і дыпломам 1 ступені, а таксама медалём і дыпломам 2 ступені за кідок у падлогавае баскетбольнае кальцо, у лёгкай атлетыцы лепшым стаў Скаварада Аляксей.

Таксама ў скарбонцы нашай каманды другое месца па карнхолу.

Хлопцы актыўна правялі час, атрымалі магчымасць сустрэцца з сябрамі з іншых раёнаў, пагутарыць і здабыць новых таварышаў.

Падпішыцеся на нашы навіны