Падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў адправіліся ў паход за добрым настроем
03.08.2023Для падапечных аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Уздзенскага раёна быў арганізаваны пікнік ля гарадскога вадаёма.
Распланаваўшы маршрут, сабраўшы ўсё неабходнае, яны адправіліся ў шлях. Надвор'е спрыяла добраму настрою і дазволіла ўдосталь атрымаць асалоду ад прыгажосцi навакольнай прыроды.
Дзень быў насычаны фізкультурнымі практыкаваннямі, рухомымі гульнямі, а сумесны пікнік на свежым паветры стаў завяршэннем мерапрыемства. Маладыя людзі атрымалі зарад энергіі, бадзёрасці, а самае галоўнае – добры настрой.
Адпачынак на прыродзе з'яўляецца неад'емнай часткай рэабілітацыі, якая спрыяе зняццю нервовага напружання, дапамагае расслабіцца і атрымаць станоўчыя эмоцыі.