За матчыну працу. Кіраўнік раёна ўручыў ордэн Маці Кацярыне Колас з Узды

19.07.2023

«Мая сям'я - гэта маё ўсё, дзе я рэалізую сябе як жанчына і як мама», – так пра сваю сям'ю кажа жыхарка райцэнтра Кацярына Колас.

Гэты тыдзень пачаўся для жанчыны з прыемнай падзеі. Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня райвыканкама Дзмітрый Колас уручыў Кацярыне Аляксандраўне ордэн Маці.

- Ордэнам узнагароджваюцца не проста так, а за подзвіг, – заўважыў Дзмітрый Анатольевіч. - Нарадзіць і выхаваць пяцярых дзяцей - гэта таксама подзвіг, мацярынскі.

Старшыня райвыканкама падзякаваў шматдзетнай маці за нялёгкую працу па выхаванні дзяцей, пажадаў здароўя і ўсіх выгод, уручыў букет кветак ад раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын.

Кацярына Колас падзякавала кіраўніцтву раёна за віншаванне.

- Дзеці - гэта маё шчасце. Мне вельмі хвалююча і прыемна атрымліваць такую высокую дзяржаўную ўзнагароду, - сказала шматдзетная мама. - Я ўдзячная дзяржаве і раённай уладзе за ўвагу, дапамогу і падтрымку, якая аказваецца нашай і іншым шматдзетным сем'ям.

Падпішыцеся на нашы навіны