Праваслаўная гадзiна
19.07.2023У рамках праекта «Праваслаўная гадзіна» падапечныя аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «ТЦСАН Уздзенскага раёна» здзейснілі паломніцкую паездку ў Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр у аг. Жыровічы і храм-крэпасць Святога Архангела Міхаіла ў в. Сынкавічы Гродзенскай вобласці.
Першым наведалі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр. Экскурсавод - студэнт духоўнай семінарыі, правёў па тэрыторыі, пазнаёміў з гісторыяй манастыра і з'явы цудатворнага вобраза Маці Божай. Пасля наведвання святынь манастырскага комплексу паломнікі змаглі самастойна агледзець унутраны двор манастыра і набыць памятныя сувеніры.
Далей адправіліся ў царкву Святога Архангела Міхаіла ў в. Сынкавічы. Тут экскурсавод пазнаёміла з гісторыяй храма, распавяла пра цуды, якія адбываюцца. Усе жадаючыя змаглі прыкласціся да цудатворнага абраза Божай Маці «Усецарыца», памаліцца, запаліць свечкі.
Усяго адзін дзень, а столькі ўражанняў і эмоцый!..
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6428-pravoslavnyj-chas.html#sigProIdfd2655ab69