19 ліпеня на базе ДУ «ТЦСАН Уздзенскага раёна» адбылася сустрэча сацыяльных работнікаў у рамках Школы сацыяльнага работніка

19.07.2023

19 ліпеня на базе ДУ «ТЦСАН Уздзенскага раёна» адбылася сустрэча сацыяльных работнікаў у рамках Школы сацыяльнага работніка, на якой абмяркоўваліся пытанні аб дадатковай сацыяльнай абароне адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў, якія маюць патрэбу ў ліквідацыі парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі.

Псіхолаг ТЦСАН распавяла аб псіхалагічных прычынах стрэсу і прафілактыцы стрэсавых станаў. Юрысконсульт ТЦСАН праінфармавала аб неабходнасці выканання Закона аб Барацьбе з карупцыяй і зменах працоўнага заканадаўства, якія ўступаюць у сілу ў 2024 годзе.

Падпішыцеся на нашы навіны