Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь спецыялісты ТЦСАН сустракалі пабрацімаў Уздзенскага раёна
04.07.2023Дэлегацыі ад Шатурскага раёна Маскоўскай вобласці і Яванскага краю Рэспублікі Таджыкістан наведалі аддзяленнi забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН.
Для гасцей правялі аглядную экскурсію па аддзяленнях, майстар-клас па народных танцах, вырабе сувенірнага бусла - сімвала міралюбнасці і мудрасці. Падапечная аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Галіна Міронава пачаставала членаў дэлегацыі свежым хатнім хлебам. І вядома ж, не абышлося без музычных падарункаў ад наведвальнікаў і супрацоўнікаў аддзяленняў.
Напрыканцы сустрэчы не забыліся пра добрую традыцыю - абмен нацыянальнымі сувенірамі.
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6418-v-kanun-dnya-nezavisimosti-respubliki-belarus-spetsialisty-ttsson-vstrechali-pobratimov-uzdenskogo-rajona.html#sigProIdabc7364ef5