У Дзяржынску прайшоў адкрыты маладзёжны фестываль-конкурс інклюзіўнай творчасці «Я - талент»
30.06.2023У фестывалі прынялі ўдзел таленавітыя людзі з інваліднасцю з розных раёнаў нашай краіны.
У конкурснай праграме ў намінацыі «Вакал» Уздзенскі раён годна прадставіла Глябко Юлія з песняй «Давайце сабярэмся разам!» і ўзнагароджана дыпломам II ступені. Віншуем!
Усім удзельнікам і гасцям фестывалю сённяшні дзень запомніцца добрым настроем, пазітыўнымі эмоцыямі і, вядома ж, прыемнымі падарункамі…