Паштоўка ветэрану

30.06.2023

У творчай майстэрні аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў рамках акцыі «Паштоўка ветэрану» вырабілі віншавальныя паштоўкі.

Першым паштоўку атрымаў Іван Любчанка, малалетні вязень Вялікай Айчыннай вайны.

Удзел у акцыі - гэта даніна гераізму і стойкасці беларускага народа, подзвігу тых, хто ўздымаў краіну з руін, хто заклаў падмурак росквіту і дабрабыту нашай рэспублікі

Падпішыцеся на нашы навіны