Турнір па настольным тэнісе

15.06.2023

Падапечныя аддзяленняў забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў прынялі ўдзел у турніры па настольным тэнісе, які адбыўся на базе ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Уздзенскага раёна».

Настольны тэніс - гэта не толькі спартыўныя спаборніцтвы і дух суперніцтва, але і добрая магчымасць раскрыць свой патэнцыял, праявіць волю і характар у сумленнай барацьбе.

Усе гульцы са спрытам адбівалi мячы, а спаборніцтвы сталі захапляльным мерапрыемствам, дзе для многіх былі важныя не перамога, а ўдзел.

Падпішыцеся на нашы навіны