Зніжэнне трывожнасці і зняцце стрэсу

14.06.2023

Практычны занятак пад такой назвай правяла ўрач-псіхатэрапеўт Уздзенскай цэнтральнай раённай бальніцы для наведвальнікаў аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з асноўнымі тэхнікамі па зняцці эмацыйнага напружання і пад кіраўніцтвам лекара выканалі некалькі практычных практыкаванняў: усвядомленае дыханне, прагрэсуючая рэлаксацыя па Джэкабсану.

Падпішыцеся на нашы навіны