Падарожжа ў Краіну шчаслівага дзяцінства

02.06.2023

Займальнае падарожжа ў Краіну шчаслівага дзяцінства здзейснілі сёння дзеці са шматдзетных сем'яў і іх бацькі.

Спецыялісты ДУ «ТЦСАН Уздзенскага раёна» і валанцёры ДУА «Уздзенская сярэдняя школа № 2 ім. К.К. Крапівы» ў ролі вясёлых клоунаў Алісы і Васілісы суправаджалі юных «падарожнікаў» і забаўлялі іх гульнямі, танцамі, конкурсамі і віктарынамі.

Прыемным завяршэннем дзіцячага свята сталі салодкія падарункі ад раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».

Падпішыцеся на нашы навіны