Турнір па дартсе
15.05.202313 мая на базе ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Уздзенскага раёна» адбыўся турнір па дартсе сярод наведвальнікаў аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і быў прысвечаны Дню сям'і.
Дартс - спартыўная гульня, якая патрабуе дакладнасці і вытрымкі. Важна не проста трапіць у цэль, але і набраць патрэбную колькасць ачкоў. Самымі трапнымі і дакладнымі ў спаборніцтвах сталі:
Кароль Галіна
Паўлюшчык Галіна
Шамянкова Наталля
Удзельнікі турніру ўзнагароджаны салодкімі падарункамі, пераможцам уручылі дыпломы. Для іх, спартыўных і спрытных, адважных і смелых, актыўнае даўгалецце – як філасофія жыцця, як час новых магчымасцяў і здзяйсненняў!
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6367-turnir-po-dartsu.html#sigProId5432f8dfda