Мы - адна сям'я!

12.05.2023

15 мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень сям'і. Напярэдадні гэтага свята ў аддзяленнях забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў прайшло святочнае мерапрыемства «Мы - адна сям'я!».

У чарговы раз удзельнікі канцэртнай праграмы агучылі ўсім вядомыя ісціны:

Сям'я - самае дарагое, самае галоўнае, што ёсць у жыцці кожнага чалавека.

Сям'я - гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бярэм прыклад, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця.

У сям'і мы вучымся любові, адказнасці, клопату і павазе.

І няхай дзень сям'і ўмацуе ў нашых сэрцах любоў, падорыць радасць і шчасце!

Падпішыцеся на нашы навіны