І зноў квітнеючы май Перамогі
10.05.2023Пад такой назвай у аддзяленнях забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі.
Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі старшыня Уздзенскай раённай арганізацыі ветэранаў Таццяна Лычкоўская і малалетні вязень Іван Любчанка.
У праграме канцэрта гучалі песні ваенных гадоў, якія ў самы цяжкі час дапамагалі і падтрымлівалі салдат на полi бою, давалі надзею жонкам, маці і дзецям.
З кожным годам усё далей у часе і ўсё бліжэй да сэрцаў гэты памятны вясновы дзень 1945 года. Гэта свята - значнае і хвалюючае для кожнага жыхара нашай краіны, дзень памяці і глыбокай павагі абаронцам Радзімы!
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6361-i-vnov-tsvetushchij-maj-pobedy.html#sigProId88525b2f29