Жывая памяць удзячных пакаленняў

18.04.2023

Падапечныя аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Жывая памяць удзячных пакаленняў».

Акцыя па зборы медных і бронзавых савецкіх манет праходзіць у рамках праекта «Дзеці Беларусі – ветэранам і будучым пакаленням», які рэалізуецца дабрачынным фондам імя Аляксея Талая. У аддзяленні была ўсталявана скрынка для збору манет і кошык для запісак «Дзякуй Вам за перамогу!» з імёнамі ўдзельнікаў акцыі.

Сабраныя хлопцамі і спецыялістамі аддзялення манеты ва ўрачыстай абстаноўцы былі перададзены валанцёрам Літвянскай базавай школы, з якімі рэалізуецца сумесны сацыяльны праект «Добрыя сэрцы».

«Галоўная ідэя заключаецца ў аб'яднанні ветэранаў, сучаснікаў і будучых пакаленняў...»
А. Талай

Падпішыцеся на нашы навіны