Пасадзім лес

13.04.2023

У рамках экалагічнага праекта «Пасадзім лес», які рэалізуецца сумесна з ДЛГУ «Уздзенскі лясгас» у Год міру і стварэння, падапечныя аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «ТЦСАН Уздзенскага раёна» прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу - 2023».

Узброіўшыся пасадачным матэрыялам і неабходным інвентаром, у суправаджэнні работнікаў лясгаса пажылыя грамадзяне і хлопцы з інваліднасцю высадзілі на замацаваным участку маладыя сеянцы хвоі.

Удзельнікі акцыі зарадзіліся выдатным настроем і новымі ўражаннямі, бо яны змаглі ўнесці свой пасільны ўклад у высакародную справу – адраджэнне лясоў!

Запамінальным завяршэннем мерапрыемства стала смачная наварыстая каша, з'едзеная на свежым паветры.

Падпішыцеся на нашы навіны