Дружная сямейка

11.04.2023

Тэатральная майстэрня «Iнклюзіў» аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «ТЦСАН Уздзенскага раёна» зноў парадавала сваіх юных гледачоў тэатральнай пастаноўкай.

У гэты раз выхаванцы раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з цікавасцю назіралі за прыгодамі герояў верша Дзмітрыя Вінаградава «Дружная сямейка». Валанцёры-тэатралы з асаблівым трапятаннем паставіліся да падрыхтоўкі гэтага прадстаўлення, бо Дзмітрый Леанідавіч Вінаградаў - вядомы Уздзенскі пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь. Вельмі шмат сваіх твораў ён прысвяціў дзецям. Дзякуючы актывістам аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту дакрануцца да творчасці пісьменніка-земляка змаглі і хлопцы, якія наведваюць спецклас ЦКРНіР.

Падпішыцеся на нашы навіны