Спорт роўных магчымасцяў

07.04.2023

На тэрыторыі Уздзенскага раёна ў жніўні-кастрычніку 2022 года быў рэалізаваны гуманітарны праект «Спорт роўных магчымасцяў» пры фінансавай падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў г.Мінску.

Удзельнікамі праекта сталі 30 інвалідаў 1-2 групы, якія наведваюць аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Уздзенскага раёна».

Галоўная мэта праекта - забеспячэнне роўных магчымасцяў грамадзянам з інваліднасцю ў занятку фізічнай культурай і спортам з дапамогай абсталявання адкрытай спартыўнай пляцоўкі з вулічнымі трэнажорамі.

Пастаўленыя задачы ў рамках праекта выкананы:

1) абсталявана адкрытая спартыўная пляцоўка з вулічнымі трэнажорамі для 30 інвалідаў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН;

2) забяспечаны бесперашкодны доступ да абсталяванай спартыўнай пляцоўкi;

3) забяспечана арганізацыя спартыўна-аздараўленчых заняткаў на адкрытай спартыўнай пляцоўцы.

У рамках праекта закуплена наступнае абсталяванне:

- комплекс вулічных трэнажораў (твістэр, эліптычны, двайныя лыжы, для ўмацавання рук) – 4 шт.

- элементы варкаўта (спартыўная сценка, турнік) – 2 шт.

Сумесна з ДУ «Уздзенскі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр» складзены план фізкультурна-аздараўленчых заняткаў у 2023 годзе, у тым ліку на абсталяванай адкрытай пляцоўцы. Спецыялістамі цэнтра праводзіцца актыўная работа па папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод грамадзян з інваліднасцю.

Падпішыцеся на нашы навіны