Узрост спорту не перашкода
30.03.2023Падапечныя аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прынялі ўдзел у раённым спартыўна-аздараўленчым мерапрыемстве «Узрост спорту не перашкода», якое прайшло на базе ДУ «Уздзенскі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр».
Праграма спаборніцтваў была даволі насычанай і ўключала стральбу з пнеўматычнай вінтоўкі, дартс, кідкі ў баскетбольнае кальцо, кольцакід. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі выдатны зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі.
У скарбонцы ўзнагарод аддзялення – два прызавыя месцы! Ва ўпартай барацьбе першае месца дасталася Адамовіч Галіне Сямёнаўне, другое месца – у Міронавай Галіны Купрыянаўны. Віншуем пераможцаў!!!
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6339-vozrast-sportu-ne-pomekha.html#sigProId3d6754e5b3