Асаблівыя гісторыі
06.12.2022Такую назву атрымаў валанцёрскі фотапраект, рэалізаваны ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «ТЦСАН Уздзенскага раёна» з нагоды 15-годдзя аддзялення.
Галоўная мэта праекта - фарміраванне ў грамадстве станоўчых адносін да грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі, раскрыццё творчага патэнцыялу ўдзельнікаў праекта, стварэнне перадумоў для сацыяльнай інклюзіі. На працягу года прафесійныя фатографы і майстры-візажысты-цырульнікі арганізоўвалі для 15 хлопчыкаў і дзяўчынак тэматычныя фотасесіі, у якіх увасобіліся іх мары і знайшлі адлюстраванне асобасныя душэўныя якасці.
Ідэя фарміравання грамадскай думкі ў адносінах грамадзян з інваліднасцю з дапамогай арганізацыі розных тэматычных фотаздымкаў не новая, яна даказала сваю грунтоўнасць і рэзультатыўнасць у многіх краінах. Пераймаючы гэты дастаткова паспяховы вопыт, мы дазволілі жыхарам нашага горада зірнуць на асаблівых хлопцаў з другога боку.
Адкрыццё фотавыставы адбылося 2 снежня у раённым Доме культуры на ўрачыстым мерапрыемстве да Дня інваліда Рэспублікі Беларусь і напярэдадні Міжнароднага дня валанцёраў.
https://tcsonuzda.by/be/novosti/item/6308-osobennye-istorii.html#sigProIdfcf165d04a