Далучайцеся! Рабіць дабро проста!
28.07.2026ДУ "ТЦСАН Уздзенскага раёна" праводзіць дабрачынную акцыю "Школьны партфель дабра" для малазабяспечаных сем'яў і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.
Удзельнікам акцыі можа стаць любы жадаючы грамадзянін, гатовы ўнесці ўкладанне ў агульную справу.
У рамках акцыі ажыццяўляецца збор школьных прылад, сродкаў гігіены, якія будуць перададзены дзецям, якія маюць патрэбу ў нашай дапамозе.
Выхаванне будучага пакалення – гэта сумесная задача, і такія ініцыятывы служаць яскравым прыкладам салідарнасці і ўзаемадапамогі!
Школьнае прыладдзе і сродкі гігіены прымаюцца па адрасах:
- г. Узда, вул. Першамайская, д. 2 Б;
- г. Узда, вул. Школьная д. 2
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 68976, 68499
