З 10 па 16 сакавіка 2025 года на тэрыторыі Мінскай вобласці праводзіцца асноўны этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Дом без гвалту!"

12.03.2025

Мэтай штогадовага мерапрыемства з'яўляецца ўцягванне шырокіх слаёў насельніцтва і аказанне дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем гвалту ў сям'і з прымяненне да асоб асацыяльных паводзін мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў.

Зыходзячы з гэтага, Міністэрствам унутраных спраў распрацаваны план правядзення акцыі на тэрыторыі рэспублікі, вызначаны задачы для суб'ектаў прафілактыкі. У ліку іх: прыняцце мер прафілактычнага ўздзеяння да асоб, якія ажыццяўляюць хатні гвалт, давядзенне да грамадзян інфармацыі аб магчымасцях дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў у вырашэнні праблем хатняга гвалту, тлумачэнне палажэнняў заканадаўства аб прафілактыцы хатняга гвалту.

У перыяд правядзення акцыі супрацоўнікі органаў унутраных спраў сумесна з прадстаўнікамі духавенства, аховы здароўя, адукацыі, пракуратуры, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, камітэта па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва правядуць шэраг мерапрыемстваў. Будуць наведаны па месцы жыхарства грамадзяне, якія здзейснілі хатні гвалт.

На дадзены момант у АУС вобласці за здзяйсненне фактаў хатняга гвалту знаходзiцца больш за 5 700 чалавек, ва Уздзенскім РАУС знаходзiцца 140 чалавек, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа.

Асаблівы ўпор будзе зроблены на сем'і, дзе пражываюць дзеці, прызнаныя знаходзячымiся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, і людзі састарэлага ўзросту, а таксама жылыя памяшканні, якія стаяць на ўліку ў АУС (так званыя прытоны), з ужываннем да змешчаных там грамадзян мер прэвентыўнага ўздзеяння.

Калі вам стала вядома пра тое, што ў той ці іншай сям'і склалася неспрыяльная абстаноўка, узнікаюць канфліктныя сітуацыі, члены сям'і злоўжываюць спіртнымі напоямі, дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, паведаміце дадзеную інфармацыю ў органы ўнутраных спраў. Толькі актыўная жыццёвая пазіцыя ўсіх грамадзян зможа прадухіліць сямейныя трагедыі.

12 03 25 20 1

12 03 25 20 1

Падпішыцеся на нашы навіны