Асаблівая ўвага – адзінокім пажылым жыхарам раёна

10.01.2024

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» праводзіцца і на тэрыторыі сельскіх саветаў.

Спецыялісты ТЦСАН сумесна са старшынёй Хатлянскага сельскага выканаўчага камітэта Алай Пякарскай, першым сакратаром Уздзенскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аляксандрам Берлінскім павіншавалі адзінокіх пажылых грамадзян са святамі, пажадалі, каб здароўе толькі паляпшалася, побач былі чулыя, любячыя людзі, а аптымізму хапала яшчэ на шмат-шмат гадоў.

Невялікія падарункі ад прадстаўнікоў арганізацый падарылі пажылым грамадзянам яшчэ крышачку ўвагі і добрага настрою.

Падпішыцеся на нашы навіны